Міхал Андрасюк прэзентаваў у Беластоку пераклад сваёй кнігі „Поўня”



У беластоцкім NIEteatr прайшла творчая вечарына з падляшскім беларускім пісьменнікам Міхалам Андрасюком.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie IMG_0957-1024x768.jpg

Пад час сустрэчы адбылася гутарка пра яго апошнюю кнігу „Поўня”, пераклад якой на польскую пабачыў свет у гэтым годзе:

– Моўны бар’ер. Не ўсе ў Беластоку чытаюць па-беларуску, нават мясцовыя этнічныя беларусы, ужо далёка не ўсе чытаюць па-беларуску. Гэта быў выхад да польскамоўнага чытача. Беларускага чытача ў нас усё менш і менш. „Поўню” хацелася паказаць польскаму чытачу, паказаць, што беларуская літаратура ў Польшчы ёсць, што яна штосьці вартая. Варта яе пачытаць і звярнуць увагу на беларускую літаратуру ў Польшчы. А як гэта зрабіць? Ну толькі даць, каб чалавек пачытаў, каб мог прачытаць.

Перакладам „Поўні” Міхала Андрасюка займаўся Марцін Рэмбач. Які адзначае, што праца над ім была хоць і цікавая, але не такая лёгкая:

– Цэлы твор Міхала быў цяжкім для перакладу з гледзішча на тое, што кніга напісана вельмі дакладнай мовай, там няма выпадковых слоў, гэта канкрэтныя словы. Гэтая кніга не давала выбару, трэба было шукаць канкрэтныя словы. Вельмі важным элементам гэтага перакладу было ўзгадненне з Міхалам.

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

У 2019 годзе за кнігу „Поўня” Міхал Андрасюк атрымаў 2-ю прэмію імя Ежы Гедройця. А ў 2020 за раман „Поўня” аўтар быў уганараваны літаратурнай прэміяй „Гліняны Вялес”. Зараз кніга даступная і польскамоўнаму чытачу.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя