Міхал Бараноўскі прэзентаваў “VOLUMEN.1”



Усе еўрапейскія народы перш, чым стаць хрысціянамі, былі язычнікамі – паганцамі. У сталічным музеі Максіма Багдановіча рэпрэзентаваў сваю кнігу вершаў “VOLUMEN.1” Міхал Бараноўскі:

– Першы раздзел называецца “Месца моцы”. Гэта пашана продкам. Калісьці я прымаў удзел у фестывалі “Бардаўская восень”, і таварышы далі магчымасць наведаць паганскае капішча, якое якраз знаходзіцца на Падляшшы і называецца Месцам моцы. Для мяне гэтая паездка стала знакавай, шмат чаго перадумалася. Пасля вяртання на Радзіму я прыдумаў песню, якая называецца “Месца моцы”. У кнігу гэты твор увайшоў як верш.

Кніга вершаў Міхала Бараноўскага насычана біблейскімі алюзіямі, алюзіямі з вершаў Максіма Багдановіча і іншых знакавых беларускіх паэтаў. У “свецкім” жыцці Міхал – навуковы супрацоўнік музея Максіма Багдановіча.

[Not a valid template]Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара