Міхась Баўтовіч. „Кнігадрук у Полацку (1774-1829)”



Полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч працаваў над гэтым выданнем каля 10 гадоў. Сёлета нарэшце, дзякуючы выдавецкай ініцыятыве „Полацкае ляда”, кніга пабачыла свет. Яна мае назву „Кнігадрук у Полацку (1774-1829)” і апісвае 500 выданняў полацкай друкарні.

Як кажа сам аўтар кнігі, такая праца выканана ўпершыню:

– Былі нейкія эпізадычныя працы, якія згадвалі выданні полацкай друкарні. Падумаў, чаму б не зрабіць каталог, у якім распавесці, што ўяўляюць з сябе ўсе тагачасныя полацкія выданні, бо на самой справе, аналізу саміх выданняў не было. Некаторыя даследчыкі бралі франкамоўныя ці яшчэ нейкія тэматычныя, вузкаспецыялізаваныя выданні і распавядалі пра іх. Я вырашыў паспрабаваць ахапіць усе старадрукі. Збольшага гэта энцыклапедычнае выданне, ахоплівае розныя бакі дзейнасці полацкай друкарні.

Кніга выйшла ў кніжнай серыі Таварыства вольных літаратараў. 

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя