Міхась Баўтовіч падрыхтаваў унікальны даведнік
Полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч падрыхтаваў унікальны даведнік, прысвечаны кнігам, выдадзеным у полацкай друкарні. Яна была заснаваная ў 1787 годзе пры Полацкім езуіцкім калегіюме і выдала каля 500 выданняў, кажа Міхась Баўтовіч:
– У даведніку пералічаныя выданні, пазначаны мовы, з якіх яны перакладаліся, хто іх перакладаў, і канешне, размешчана каля 50 вокладак гэтых выданняў полацкай друкарні.
Даведнік плануе выдаць Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Міхась Баўтовіч спадзяецца, што выданне будзе карысным даследчыкам гісторыі Полаччыны, а таксама будзе цікавым тым, хто вывучае адукацыю і канфесійныя дачыненні ў Беларусі ў 18-19 стагоддзях.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота book.polotsk.museum.by