Міхась Скобла сустракае сваё 50-годдзе з „Камізэлькай для месяца”



Да 50-гаддзя Міхася Скоблы Саюз беларускіх пісьменнікаў зрабіў паэту падарунак. У серыі “Кнігарня беларускага пісьменніка” выйшла кніга яго выбранай паэзіі. Зборнік аб’яднаў вершы з усіх перыядаў творчасці, – кажа аўтар кнігі.

– “Камізэлька для месяца” – гэта выбранае з маіх ранейшых кніг. Калісьці Яўгеній Еўтушэнка адну са сваіх кніг назваў “Маё самае-самае”. Ну дык можна сказаць, што і ў “Камізэльцы” маё самае-самае з ранейшых дзевяці кніг. І недзе з паўсотні вершаў, якія да гэтай пары не траплялі, па нейкіх прычынах, у ранейшыя кнігі, а таксама новыя вершы.

Кніга таксама ўтрымлівае пераклады і дзіцячыя вершы паэта. Прадмову да зборніка напісаў старэйшы паплечнік па літаратурным  цэху – паэт Уладзімір Някляеў.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 25-га лістапада ў сталічным музеі Максіма Багдановіча.

kamizelka_712

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя