Міхась Скобла сустрэўся з землякамі
Даўно жыхары Зэльвеншчыны не запрашалі на сустрэчы свайго таленавітага земляка, паэта, літаратуразнаўца, перакладчыка і журналіста Міхася Скоблу.
І вось такая доўгачаканая сустрэча нарэшце адбылася ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы ў панядзелак, 12 снежня. Гэту сустрэчу арганізавала шчырая прыхільніца творчасці свайго земляка жыхарка Зэльвы Яніна Шматко.
Да сустрэчы з Міхасём Скоблам бібліятэкары Зэльвеншчыны наладзілі выставу твораў пісьменніка, а таксама арыгінальны вусны часопіс “Залаты юбіляр лістапада—2016”, прысвечаны 50-годдзю паэта.
Вусны часопіс складаўся з васьмі старонак, які дапаўняў сам Міхась Скобла, а таксама літаратары Валянцін Дубатоўка, Сяргей Чыгрын, барды Таццяна Грыневіч і Уладзімір Бартош.
У гэты вечар у Зэльвенскай бібліятэцы гучалі вуршы Міхася Скоблы, шчырыя словы ў ягоны адрас ад землякоў-зэльвенцаў, падарункі юбіляру і падарункі землякам ад літаратара з аўтографамі.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва
Фота аўтара