Міхась Скобла выдаў кнігу „прознага”



Паэт Міхась Скобла зрабіў кніжную справаздачу як палеміст, гісторык літаратуры і руплівы збіральнік спадчыны беларускіх аўтараў. У выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет яго кніга “Саркафагі страху”.  Немалая частка зборніка прысвечана Ларысе Геніюш, што і зразумела: якраз у апошняе дзесяцігоддзе Міхась Скобла стаўся найбольш вядомым даследчыкам зэльвенскай аўтаркі.

Міхась Скобла:

– У кнізе ўсё, што мной напісана не ў рыфму. Яна мае такі падзагаловак “прознае”. Як і проза, і рознае. Усё, што друквалася на сайце радыё “Свабода”, у “Дзеяслове”, у “Нашай Веры”, я там рубрыку вяду “Прэзентацыя” пра новыя кнігі. А таксама мае прадмовы да кніг – да Зоскі Верас, да Ларысы Геніюш. 

Зборнік “Саркафагі страху” стаўся 84-м выпускам Бібліятэкі Саюза Беларускіх Пісьменнікаў  “Кнігарня пісьменніка”.

skobla4_n

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя