Міхась Забэйда-Суміцкі на фотаздымках



14 чэрвеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння вялікага беларускага спевака і педагога Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981). Нарадзіўся ён у 1900 годзе ў Ваўкавыскім павеце. У 1929 годзе скончыў Харбінскі ўніверсітэт і праз шэсць гадоў вярнуўся на Бацькаўшчыну.

За фартапіяна

У 1936-1940 гадах спявак быў салістам Варшаўскага радыё. А з 1940 года жыў у Празе, працаваў у Нацыянальным тэатры. Ён усё жыццё шчыра прапагандаваў беларускую песню, перапісваўся і сустракаўся з выдатнымі людзьмі беларускай культуры і літаратуры – Рыгорам Шырмам, Максімам Танкам, Уладзімірам Караткевічам, Яўгеніяй Янішчыц, Сяргеем Панізнікам і многімі іншымі асобамі. Фотаздымкі, на якіх адлюстраваны Міхась Забэйда-Суміцкі, якія сёння публікуюцца, з асабіста архіва пісьменніка Сяргея Панізніка.

Забэйда каля палацыка
Закончыў іграць, глядзіць, паклаўшы руку

Міхась Забэйда-Суміцкі, 1972 год

Пагляд на Градчаны

Прага. 1973 г. Міхась Забэйда-Суміцкі з Валянцінай Караткевіч, Вацлавам Жыдліцкім, Уладзімірам Караткевічам

Прагулка па вуліцы

У Празе пасля канцэрта

У Празе

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя