Мікіта Моніч: Скульптурная спадчына Цадкіна паступова ўпісваецца ў культурны код Беларусі
14 ліпеня 1890 года ў Віцебску нарадзіўся мастак Парыжскай школы і скульптур Вопіс Цадкін.
Пра тое, што Цадкіным па праву можа ганарыцца беларуская культура, кажа экскурсавод, экс-супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музею ў Менску Мікіта Моніч:
– Аўтар жыве ў сваіх творах. Вельмі добра, што ў Беларусі Цадкін ёсць. Класічнае пытанне ці адносіцца да Беларусі аўтар, які ў ёй не прадстаўлены, нарадзіўся і з’ехаў. Дзякуючы „Белгазпрамбанку”, ягоным намаганням, Цадкін ёсць не толькі ў калекцыях, але ёсць ён і прасторы горада. Ягоная праца 1937 года знаходзіцца ў Менску. З аднаго боку яна называецца „Носьбіт дароў”, а ў Францыі „The messenger”. На Прытыцкага можна паглядзець на вялікую вулічную скульптуру добрага скульптара.
Агулам у калекцыі „Белгазпрамбанка” захоўваюцца чатыры скульптуры і тры гуашы Восіпа Цадкіна. „Белгазпрамбанк” актыўна займаўся павяртаннем культурных каштоўнасцяў у Беларусь да сумнавядомых падзей у жніўні 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Мікіты Моніча, БелТА