Міліцыя шукае таямнічае надмагілле



Аршанская міліцыя пачала пошукі надмагілля пачатку 20-га стагоддзя з напісам на чэшскай мове. Пліта знікла з былых каталіцкіх могілак па вуліцы ў Воршы сёлета. Пра гэта паведамілі людзі, якія хадзілі на могілкі на Радуніцу. Па крымінальнай справе вядуцца следчыя дзеянні.

Знікненне пліты мела шырокі розгалас у сацыяльных сетках, бо пліта з’яўляецца адной з гарадскіх таямніц. Захавалася яна пры зносе могілак у 60-ыя гады, дзякуючы таполі, якая абвіла яе сваім карэннем. 

Беларускае Радыё Рацыя