Міліцыянты вярнулі „Дзецюкам” відэаматэрыялы і рэквізіт



Міліцыянты вярнулі гурту „Дзецюкі” відэа-матэрыялы і частку рэквізіту, які раней сканфіскавалі. 8-га лістапада ля Заслаўя АМАПаўцы затрымалі музыкаў і здымачную групу, калі яны здымалі кліп на песню „Хлопцы-балахоўцы”.

10364109_359099050917751_4004733711925498818_n

Па непацверджанай інфармацыі ў міліцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары Заслаўя, якія спужаліся людзей у вайсковай форме. Музыкі былі апранутыя ў вайсковыя строі часоў грамадзянскай вайны. На здымачнай пляцоўцы былі і бел-чырвона-белыя сцягі, якія выкарыстоўвалі ў якасці рэквізіту.

„Да заўтра мае вырашыцца лёс бел-чырвона-белага сцяга які адмыслова вырабляўся для здымак і не з’яўляецца палітычным сімвалам, але відавочна выклікаў найбольшыя пытанні ў міліцыянтаў”, – піша ў сацыяльных сетках рэжысёр кліпа, Антось Цялежнікаў.

А прэм’ера кліпа на песню „Дзецюкоў” мае адбыцца на „Белсаце” 27 лістапада.

belsat.eu