Міністр Маркевіч знішчае беларускую культуру



Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч прызнаўся на “дыялогавай пляцоўцы” у Стоўбцах, што ў беларускай культуры праводзяцца кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах. Ужо звольнена з працы больш за 300 чалавек. “Аптымізавана” больш за 1611 штатных адзінак у культуры. Міністр Маркевіч таксама сёлета плануе закрыць у Беларусі 5 дзяржаўных тэатраў: у Слоніме, два ў Маладзечна, у Мазыры і ў Бабруйску.

Анатоль Маркевіч

Калі ў дзяржаве пачынаюць закрываць тэатры – гэта значыць, ідзе мэтанакіраванае знішчэнне краіны. З культуры і мастацтва звольнілі і звальняюць самых адукаваных і вопытных спецыялістаў, якія за мізэрны заробак шчыра працавалі на карысць роднай Бацькаўшчыны. Міністр Маркевіч нахабным чынам знішчае ўсё беларускае, усё напрацаванае гадамі і цікавае, што да яго было зроблена і міністрамі, і спецыялістамі, якія працавалі на ніве нацыянальнай беларускай культуры.

Беларускае Радыё Рацыя