Мінкультуры Беларусі ўзнагародзіла Ніну Баршчэўскую



Прафесар Ніна Баршчэўская атрымала медаль за развіццё культуры Беларусі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ганаровую адзнаку прафесару Варшаўскага ўніверсітэта, шматгадоваму кіраўніку рэдакцыі Беларускай службы Польскага радыё прызначыла Міністэрства культуры Беларусі. Сам медаль для беларускай дзяячкі з пашанай уручыў пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авер’янаў падчас адкрыцця культурнай акцыі “Беларуская культура ў панараме”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

“Вельмі прыемна, што маю дзейнасць заўважылі ў беларускім Міністэрстве культуры, але найбольш важны сам факт, што ў Беларусі заўважаюць дзейнасць тых людзей, якія ў Польшчы пашыраюць  беларускую культуру і навуку”, – кажа прафесар Ніна Баршчэўская:

– Гэта можа сведчыць пра нейкія зрухі ў самой Беларусі, у тым напрамку, што беларуская культура, літаратура, мова будуць займаць адпаведнае месца, якое ім належыць.

Прафесар выказала спадзяванне, што культурніцкае супрацоўніцва паміж грамадствамі Польшчы і Беларусі ў будучыні таксама будзе перанесена на іншыя галіны жыцця.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара