Mister X рушыў у тур па Еўропе



Гарадзенскі стрыт-панк гурт Mister X рушыў у вялікі тур па гарадах Польшы і Германіі. Тур – гэта 13 гарадоў, сярод якіх Гамбург і Кракаў.

Распавядае лідар гурта Ігар Банцар:

– Выступаем пераважна ў Нямеччыне, бо толькі два канцэрты напачатку і напрыканцы тура мы граем у Польшчы. Самыя розныя гарады. Вельмі шмат новых месцаў для нас. Таксама невялічкія мясціны. Гамбург – партовы горад вельмі слынны, дзе мы граем ужо не першы год.

Музыка ўпэўнены, што падчас выступаў яны змогуць наведаць як сацыяльныя, так і культурныя пляцоўкі ў розных гарадах Нямеччыны:

– Мы проста вырашылі, што лепш заедзем у нейкія новыя мясціны, пазнаёмімся з новымі людзьмі, пабачым, як выглядаюць гэтыя сферы актывізму, недасяжныя для нашых грамадзян. То бок, былыя сквоты, якія зараз з’яўляюцца ці культурнымі цэнтрамі, ці House Project, ці нават моладзева-дзіцячымі цэнтрамі.

Перад турам гарадзенцы паспелі выступіць у родным горадзе на пляцоўцы пад назваю “Парнас”, а ўжо ўвечары 25 верасня іх чакае выступ у польскім Кракаве.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня