Мітынг-рэквіем, прысвечаны расстраляным паэтам
29 кастрычніка 2015 года на Вайсковых могілках у Менску адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны расстраляным паэтам. Вершы пра расстраляных паэтаў чытаў Міхась Скобла. 29-30 кастрычніка 1937 году ночу ў сутарэннях унутранай турмы НКУС у Менску, так званай «амэрыканкі» былі расстраляныя 100 прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі.
На фота: Галіна Сіўчык і Мікалай Статкевіч
На фота: Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч
Па адчуваннях гэты мітынг-рэквіем на Вайcковы могілках нагадаў Дзяды 1 лістапала 1987 года ля помніка Янку Купалу ў скверы.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя