Міжнародная канферэнцыя літаратуразнаўцаў у Беластоку
Навукоўцы з Польшчы, Беларусі, Украіны і Расеі сустрэліся ў Беластоку на міжнарожнай канферэнцыі, прысвечанай антрапалогіі літаратуры. Навуковая сустрэча пачалася ў пятніцу ў Гародні. Цяпер літаратуразнаўцы прыехалі ў Беласток. Галоўная мэта канферэнцыі – паказаць, як друкаванае слова мяняе жыццё чалавека. Паводле каардынатаркі канферэнцыі з беларускага боку, прафесара Таццяны Аўтуховіч, найбольшы ўплыў на гэтыя змены відаць на стыку эпох:
– Вось зараз асабліва гэта заўважна. Людзі сталі хутчэй думаць, хутчэй перасоўвацца. Яны нават знешне мяняюцца, таму што антраполагі гавораць, што чалавек будучыні – гэта чалавек з вялікімі вачыма.
Гэта ўжо чацвёртая канферэнцыя антраполагаў літаратуры, якая адбываецца ў Гародні і Беластоку. Арганізатарамі з’яўляюцца Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Універсітэт у Беластоку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота Вікіпедыя