Міжнародная канферэнцыя ў гонар святога князя Уладзіміра
У Менскай духоўнай акадэміі імя Кірыла Тураўскага ў Жыровічах Слонімскага раёна ў чацвер, 14 траўня, адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Святы князь Уладзімір і хрышчэнне Русі: цывілізаваны выбар усходнеславянскага свету”. У канферэнцыі прымаюць удзел Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, святары і навукоўцы з Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана і Малдовы.
Канферэнцыя будзе праходзіць два дні. Першы дзень у Жыровічах, а другі дзень на базе Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Падчас канферынцыі яе ўдзельнікі пазнаёмяцца з дзесяткамі дакладаў на самыя розныя тэмы. Яны даведаюцца і аб праваслаўе як вызначальным фактары фарміравання беларускай народнасці, і аб уздзеянні духоўнай спадчыны Кіеўскай Русі на фарміраванне філасофскай культуры Беларусі эпохі сярэднявечча, і аб хрысціянскай і антычнай філасофіі, і аб ролі хрысціянскіх каштоўнасцей у кансалідацыі сучаснага беларускага грамадства і дзесяткі іншых дакладаў на самыя розныя і цікавыя тэмы.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы