Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
На календары – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Гэтае свята адзначаецца 2 красавіка ў дзень нараджэння сусветнавядомага пісьменніка, казачніка Ханса Крысціяна Андэрсена. У Пінску свята супала з сямідзесяцігоддзем дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа.
“Дзяцей прыцягвае прыгожая кніга з цікавым зместам”, – кажа бібліятэкар Марына Кавалец:
– Вельмі шмат залежыць ад кніг, якія знаходзяцца ў бібліятэцы, і калі фонд у бібліятэцы новы, у ім цікавыя кнігі з прыгожымі малюнкамі, то гэта, канешне, больш заваблівае нашых чытачоў. Галоўная наша задача – гэта выхаванне пісьменнага, разумнага грамадзяніна.
За апошнія пяць гадоў лепшай беларускамоўнай дзіцячай кнігай бібліятэкары называюць выданне Андрэя Хадановіча “Нататкі таткі”.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя