Міжнародны Дзень музеяў у Стаўрах



18 траўня ў Мiжнародны дзень музеяў у прыватным музеі у вёсцы Стаўры адбылася творчая сустрэча з Яўгенiяй Казловай, aршанскай паэткай, народжанай у Вiльнi. 

Яўгенія Казлова і Юры Нагорны. 

Імпрэзу праводзіў –  Юры Нагорны, падпiсант лiста ў абарону беларускай мовы 1968 года, старшыня Аршанскай суполкі  Таварыства Беларускай мовы (ТБМ). 

У імпрэзе прымалі ўдзел літаратары з Віцебску, у тым ліку паэт Канстанцін Севярынец

Аснову калецыі прыватнага музея складаюць экспантаты з Аршанскага раёну. 

Экспанат музея: знакамітая Копыская кафля – карніз для печы ці каміна, знойдзена ў вёсцы Стаўры.  

Калекцыя музея пачала фармавацца з 2010 года, а ў 2012 года уладальнік аграсядзібы Ігар Грышанаў адчыніў музей. 

Уладальнік аграсядзібы Ігар Грышанаў. 

Юры Нагорны і паэтка Яўгенія Казлова. 

Імпрэза была арганізаванае Аршанскай суполкай Таварыства беларускай мовы. (ТБМ)

Беларускае Радыё Рацыя