Міжнародны дзень тэатра з новым спектаклем



Мастацкі савет Слонімскага драматычнага тэатра 27 сакавіка ў Міжнародны дзень тэатра прыняў да пастаноўкі новы спектакль для юных гледачоў “Бураціна і яго сябры”. Спектакль паставіў малады рэжысёр тэатра Сяргей Яскевіч. Гэта яго дэбют – першая пастаноўка ў Слонімскім драмтэатры.

У сцэнічнай казцы ёсць станоўчыя і адмоўныя героі. Людаед, Страхоцце і Дубалом не жадаюць, каб на свеце былі добрыя казкі, а толькі страшныя, якія яны любяць. Мальвіна і Бураціна, наадварот, жадаюць, каб заўсёды жылі добрыя казкі. Але дзеля гэтага яны павінны знайсці гадзіннік дабрыні і завесці іх ключом, які мае Бураціна. І тады тысячу гадоў дзеці і дарослыя будуць радавацца мудрым казкам і вучыцца ў іх дабрыні. Вось тут і пачынаюцца прыгоды ўсіх сцэнічных герояў. А чым сцэнічныя прыгоды закончацца – даведаюцца толькі тыя гледачы, якія паглядзяць спектакль. У бліжэйшыя месяцы новая дзіцячая пастаноўка “Бураціна і яго сябры” парадуе слонімскіх дзяцей, а таксама юных гледачоў у іншых рэгіёнах Гарадзеншчыны.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара