Міжнародны фестываль «Белая вежа» пачынаецца ў Берасці
У сёлетнім тэатральным форуме возьмуць удзел калектывы з 13 краін. У тым ліку, Літвы, Польшчы, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі ды Эстоніі.
Паказы пройдуць на 11 мовах, субтытры будуць выкананыя на расейскай мове.
Апрача драматычных пастановак, у праграме фэсту заяўленыя музычныя спектаклі. У прыватнасці, «Дарожка мая» лідара этна-трыё «Тройца» Івана Кірчука.
Адкрые праграму «Пінская шляхта» ў пастаноўцы Купалаўскага тэатра.
22-гі па ліку фестываль “Белая вежа” завершыцца 16 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя
