11-ты Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў „Магніфікат”
11-ты міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм „Магніфікат” віталі ў Глыбокім. На фестываль прыехалі ўдзельнікі конкурсу і госці з дваццаці пяці краінаў свету.
[Not a valid template]
Па словах cтаршыні фестывалю Юрыя Гарулёва, упершыню ў гэтым годзе на фестывалі прадставіць свой фільм Аргенціна. Яна зняла карціну сумесна з Арменіяй.
– Тут і аўтар гэтай карціны ёсць. А так у нас 16 краінаў у гэты раз на фестывалі і рэкордная колькасць работ – каля 50 работ дакументальных і мультыплікацыйных у конкурсе фестывалю.
У Глыбокім Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Магніфікат-2015” будзе доўжыцца да 3-га верасня.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя