Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва плануюць правесці ў Менску ў 2020 годзе
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва плануюць правесці ў Менску ў 2020 годзе, паведаміў журналістам міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.
„Вялікую ўвагу ўдзяляем абмену вопытам, удзелу ў аўтарытэтных міжнародных форумах. У будучым годзе плануем новы маштабны праект у Вялікім тэатры Беларусі – „Фестываль тэатральнага мастацтва”, на гасціннай беларускай зямлі збяром майстроў з Расеі, Украіны, Грузіі. Будуць паказаны інавацыйныя па творчым прачытанні і змесце спектаклі”, – сказаў Юрый Бондар.
Паводле яго слоў, галоўны крытэрый і паказчык работы тэатральна-відовішчных устаноў – напаўняльнасць залы. „Мы сёння можам пахваліцца той лічбай, што сярэдні працэнт напаўняльнасці залы набліжаецца да 80 працэнтаў. Гэта вельмі нядрэнны паказчык, улічваючы сусветныя тэндэнцыі. Ён якраз характарызуе цікавасць беларускага гледача да творчасці нашых тэатральных дзеячаў”, – адзначыў міністр.