Міжнародны фестываль “Вэртэп” працягвае падарожжа па Падляшшы
Гэтым разам тэатральныя групы з Польшчы і Беларусі наведалі вёску Полічная што ў гайнаўскім павеце. Тут з супольным польска-беларускім праектам выступілі маладзевая танцавальная група “Катрынка” з Высокага і калектыў “Бескідэк” з Бельска-Бялай.
– Мы з Беларусі, з горада Высокае Берасцейскай вобласці, Камянецкага раёну. У нас фальклорныя танцы, пры якія мы ў нашых бабуляў-дзядуляў пыталіся – з нашых вёсак. Наш фальклор мясцовы – з нашай Камянецкай зямлі.
– Мы шукаем матэрыял у бабуляў і дзядуляў, якія таксама гэтым займаліся з пакалення ў пакаленне, і цяпер таксама дапамагаюць нам шукаць.
– Людзей, якія ведаюць гэта, усё меш і менш. Але матэрыял ёсць, яго трэба шукаць у розных месцах, бо мала засталося.
– Цяпер мала хто гэтым займаецца, але гэта наша жыццё і наша мінулае. І мы павінны не забываць гэта мінулае.
Гэта ўжо шосты раз фестываль “Вэртэп” падарожнічае па вёсках і мястэчках Падляшша.
Сёння выступы тэатральных калектываў будзе можна паглядзець у Орлі.
Лукаш Леанюк, Беларуская Радыё Рацыя, Беласток