Міжнародны фестываль „Званы Сафіі” ў Полацку
Міжнародны фестываль „Званы Сафіі” чарговы раз збірае ў Полацку аматараў арганнай музыкі. Традыцыйна фестваль доўжыцца амаль цэлы месяц. Фестывальныя канцэрты адбываюцца два разы на тыдзень па выходных днях.
У мінулую суботу ў полацкай Сафіі граў арганіст з нямецкага горада Фрыдрыхсхафена Нікалай Гершак:
– Я вельмі задаволены, што прыехаў, і зноў бы прыехаў.
РР: Вы адчувалі энергетыку зала?
– Абсалютна, я адчуваў гэта. І ад публікі таксама. Гэта для мяне вельмі вялікая матывацыя.
Адна з арганізатарак фестывалю, арганістка полацкага Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая адзначыла эмацыянальнасць канцэрта:
– У нас быў арганіст з Нямеччыны, з горада-пабраціма Фрыдрыхсхафена. Звычайна нямецкія арганісты такія трохі стрыманыя, недзе напэўна педантычныя. Гэты канцэрт і гэты арганіст вельмі эмацыянальныя. Мне падалося, што ён захапіў залу, гэтыя эмоцыі перапаўнялі яго. Нестандартны быў канцэрт, а ў канцы яшчэ джаз, бо ён яшчэ і джазмэн.
Фестывальныя канцэрты будуць доўжыцца да 26 лістападала. Сёння, 5 лістапада, у Сафійскім саборы дае канцэрт беластоцкі арганіст Юзаф Катовіч.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя, Полацк
Фота аўтара