Мода з куфара на Вялікдзень
13 красавіка ў гістарычным цэнтры Гародні адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш «Гарадзенскія традыцыі да Свята Вялікадня».
Народныя майстры прадставілі традыцыйныя сувеніры з лазы, саломы, дрэва, тканыя палавікі, плеценыя кошыкі ды іншыя. Але сапраўднай перлінай свята стала дэфіле ў народных строях «Мода з куфара на Вялікдзень», удзельнікі якога прадэманстравалі традыцыйныя рэгіянальныя строі.
Падчас свята можна было паўдзельнічаць у майстар-класах народных майстроў па вырабе велікодных вербаў, сапоцкінскіх пісанак, наваградскай выцінанкі-выбіванкі, ткацтву ды іншых.
А сапраўды святочны настрой стварылі фальклорныя гурт „Талер” з Ліды ды дзіцячы калектыў „Васілёчкі” з Жытомлі, які затаньчыў старадаўнюю кадрылю.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
