“Модны чацвер” у берасцейскім музеі



У Берасці незвычайным спосабам спрабуюць павялічыць наведвальнасць музеяў. Ужо пяты раз абласны краязнаўчы музей праводзіць “Модны чацвер”, на якім праводзяць майстар-класы па вырабах ручной работы ды аглядаюць экспазіцыі.

2015-08-14_liaskievic_oblamskaja_czacvier_collage

Падрабязней кажа загадчык навукова-метадычнага аддзела музея Жанна Абламская:

– Мы працуем пад дэвізам: «Музей – моднае месца». Лічыцца, што музей – гэта нецікавае і невясёлае месца. Таму ён і не прыцягвае моладзь. Мы пачалі з таго, што правялі ў гэтым годзе «Ноч у музеі: Бяссонніца на Мядовай», дзе было шмат майстар-класаў, і менавіта ў такім моладзевым стылі. І пасля гэтага пачалася серыя мерапрыемстваў «Модны чацвер».

Гэтым разам, напрыклад, былі прадстаўлены вырабы скрапбукінгу. Як высветлілася, імі цікавіліся ў асноўным жанчыны. Але апроч гэтага рукадзелля, дзяўчыны аглядалі і іншыя экспазіцыі музея. “Такое спалучэнне карысна як для нашага хобі, так і для музея”, -зазначыла Людміла Гарбацэвіч – майстар скрапбукінгу і школьны настаўнік.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара