Моладзь БНФ ладзіць Тыдзень беларускай мовы
З 15 па 21 лютага актывісты правядуць шэраг імпрэзаў, сярод якіх прагляды фільмаў на беларускай мове, сустрэчы з грамадскімі дзеячамі, дыскусіі. 21 лютага, у дзень Роднай мовы, адбудзецца святочны канцэрт.
15 лютага — настольныя гульні на беларускай мове (10.00-21.00)
16 лютага — нефармальная дыскусія на тэму «Колькі дзяржаўных моваў нам патрэбна?» (19.00)
17 лютага — выступы дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзіміра Коласа, грамадскага дзеяча Алега Трусава, прагляд дакументальнага фільму пра ліцэй (19.00)
18 лютага — інтэрактыўная пастаноўка форум-тэатру «Мова» (19.00)
19 лютага — кінамарафон: а 17.30 — «Тутэйшыя» (2007), мастацкі фільм Валера Мазынскага паводле п’есы Янкі Купалы, забаронены да паказу ў Беларусі Міністэрствам культуры; а 19.00 — «Вышэй за неба» (2012), стужка пра беларускую моладзь, першае ў гісторыі беларускае кіно, забароненае чыноўнікамі ПРААН; а 21.30 — «Племя» (2015), экспэрымэнтальнае ўкраінскае нямое кіно, галоўную ролю ў якім выканала беларуская акторка Яна Новікава.
20 лютага — гарадскі квэст у межах цэнтру Менску. Для таго, каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца па тэлефоне ці ў інтэрнэце да 19 лютага.
21 лютага — завяршэнне тыдня, святочны канцэрт (20.00).
Усе імпрэзы пройдуць па адрасе: г. Менск, вул.Чарнышэўскага, д.3, уваход вольны.