Моладзь Гарадзеншчыны зможа праверыць свае веды мовы
БРСМаўцы будуць пісаць беларускую дыктоўку.
На Гарадзеншчыне 19 лютага стартаваў праект „Адзіная дыктоўка на прыз БРСМ”. Саюз моладзі прапанаваў жыхарам Гарадзенскай вобласці адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы напісаннем адзінай дыктоўкі. Мерапрыемства пройдзе з 19 па 22 лютага ва ўсіх першасных арганізацыях БРСМ Гарадзенскай вобласці.
Для дыктоўкі абраны даволі просты тэкст. Як адзначыла БелТА першы сакратар Гарадзенскага абкама БРСМ Ганна Сарасек, “наша мэта – не праверыць узровень пісьменнасці, а павялічыць імкненне да вывучэння і папулярызацыі роднай мовы”.
Беларускае Радыё Рацыя