“Мова 404”: сто гісторый моўнай дыскрымінацыі



Сто гісторый моўнай дыскрымінацыі ўвайшлі ў кнігу “Мова 404”. Зборнік складаецца з аповедаў беларусаў пра факты парушэння моўных правоў у Беларусі. Аўтарка – праваабаронца Аліна Нагорная – распавядае, што засталіся апошнія праўкі ў кнізе: 

– Любая дыскрымінацыя трагічная, таму што калі мы дазваляем маленькую дыскрымінацыю і замоўчваем яе, здараецца вялікая дыскрымінацыя. Таму для мяне ўсе выпадкі яскравыя. Напрыклад, ёсць выпадак, калі чалавеку не прадалі бургер з ялавічынай, таму што не зразумелі. І можна ж проста ветліва перапытаць, але вельмі кепска з ёй размаўлялі. Ёсць выпадак, калі людзей збівалі за беларускую мову. Ёсць выпадак, калі праз беларускую мову не бралі на працу. Ёсць выпадак, калі праз беларускую мову звольнілі з працы.

Аліна Нагорная з’яўляецца суаўтарам дапаможніка “Абаронім мову”, у якім можна знайсці парады і інструкцыі па абароне моўных правоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: novychas.by