“Мова фэст” у Менску
Свята “Мова фэст” у Менску наведала больш чым пяць тысяч чалавек.
Пра гэта кажа кіраўнік “Арт-сядзібы” і арганізатар свята Алесь Снег:
– Валанцёры лічылі тысячу ў гадзіну. Думаю, што 5 тысяч пераваліла. Мы кожны год ладзім Свята роднай мовы пад рознымі назвамі. У гэтым годзе мы вырашылі назваць “Мова фэст”. У прынцыпе гэта мінулагодні фармат, але большы па маштабах, большы па ўдзелу бізнесу ў свяце, па ўдзеле гуртоў, розных актыўнасцяў. То бок, масштаб яшчэ большы.
Свята “Мова фэст” прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Ён святкуецца 21 лютага таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць пакістанскіх студэнтаў, якія выступалі за тое, каб надаць бенгальскай мове статус дзяржаўнай.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск