„Мова-Нанова-Баранавічы”: „Мова неглюбскіх узораў”



„Мова неглюбскіх узораў” – абмеркаваць такую тэму ў анлайн запрашаюць ужо сёння, 10 лютага, прадстаўнікі баранавіцкіх курсаў „Мова-Нанова”. У якасці госці завітае супрацоўніца Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Ірына Юдзіна, – распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:

– Будзем размаўляць мы і пра музей, але ж асаблівую ўвагу мы звернем на тэхніку ткацтва Неглюбкі, якая прызнаная нематэрыяльнай спадчынай Беларусі. І таксама паразмаўляем больш пра ручнікі. Неяк пра ручнікі Павел Севярынец напісаў, што яны з’яўляюцца нашым хатнім бел-чырвона-белым сцягам. Дык вось, звернем увагу на традыцыі, звязаныя з ручнікамі. А таксама пагутарым пра іх ролю ў жыцці беларусаў і пра іх сімвалізм.

Атрымаць спасылку на ўдзел у мерапрыемстве можна праз тэлеграм-канал баранавіцкай „Мова-Нанова”. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Беларускае Радыё Рацыя