„Мова Нанова – Баранавічы”: нясумнае справаводства



„Нясумнае справаводства” – чарговыя заняткі пад такой назвай у межах курсаў „Мова Нанова” пройдуць у Баранавічах ужо сёння, 7 красавіка.

Сустрэча па традыцыі адбудзецца анлайн праз ZOOM. Як запэўніваюць арганізатары, завітаюць сур’ёзныя людзі – чыноўнікі Мікалай Сяргеевіч і Сяргей Мікалаевіч, – распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:

– А чыноўнікі гэтыя працуюць, як думаеце, дзе? Не, не ў гарвыканкаме, а ў тэатрвыканкаме ці на канале “ЧынЧынЧэнэл”. Гэта акторы – вольныя купалаўцы Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч. Таму трошкі паразмаўляем з імі ў амплуа чыноўнікаў, а потым паразмаўляем з імі як з вольнымі купалаўцамі, як з артыстамі. І не абмінем увагай мы і творчыя пытанні.

Як адзначыла Ганна Ліцкевіч, дадаткова ў граматычнай частцы заняткаў будзе абмяркоўвацца тое, як правільна складаць звароты да беларускіх чыноўнікаў. Пачатак сустрэчы – а 19-ай гадзіне, патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/movananova.baranavichy