„Мова-Нанова Баранавічы”: „Прастора, зручная для ўсіх”



На чарговыя заняткі ў межах курсаў „Мова-Нанова” запрашаюць ужо сёння, 2 снежня, у Баранавічах, што ў Берасцейскай вобласці. Тэма: „Прастора, зручная для ўсіх”.

Госця — інструктар па навучанні катанню на ролікавых каньках, кіраўнічка „Роллер Школы” Ганна Давідовіч, — распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:

– Трэцяга снежня святкуецца міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. Мы вырашылі гэты дзень увагай не абмінаць і падысці да тэмы больш шырока, гутарыць не толькі пра людзей з інваліднасцю, але і пра самыя-самыя розныя групы насельніцтва і пра іх уключанасць у тыя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Таму тэму нашу назвалі так: „Прастора, зручная для ўсіх”. І тут маем на ўвазе не толькі фізічную прастору з пандусамі ці нейкімі адмысловымі прыстасаваннямі, але і прастору ментальную.

Заняткі пройдуць з дапамогай платформы ZOOM і пачнуцца а 18-30. Для таго, каб да іх далучыцца, неабходна прайсці праз абавязковую анлайн-рэгістрацыю па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя