„Мова-Нанова Баранавічы”: размова пра беларускае кнігавыданне
Сучаснае беларускае кнігавыданне хочуць абмеркаваць сёння, 24 лютага, на чарговых занятках „Мова-Нанова” ў Баранавічах.
Заняткі пройдуць па-ранейшаму ў анлайн фармаце. У якасці госці выступіць супрацоўніца выдавецтва і кнігарні, аўтарка тэлеграм-канала і падкаста „Белліт” Наста Карнацкая, – распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:
– Мы будзем размаўляць пра сучаснае беларускае кнігавыданне, таксама трошкі пра сучасную беларускую літаратуру. Пагаворым, які ён рынак беларускай літаратуры, якой літаратуры ў нас ужо дастаткова шмат, а якая дасюль з’яўляецца дэфіцытам. Акрамя гэтага мы хочам запрасіць кожнага нашага чытача адказаць на пытанне: якая наступная кніга, якую я хачу прачытаць, якую я прачытаю.
Сустрэча адбудзецца ў віртуальнай прасторы, праз ZOOM. Для гэтага патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя ў гугл-форме, што даступная ў сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя