„Мова Нанова Баранавічы”: Тэма „Назвы беларускіх вуліц”
„Назвы беларускіх вуліц” – на такую анлайн сустрэчу запрашаюць прадстаўнікі баранавіцкіх курсаў „Мова-Нанова”.
У якасці госця выступіць мовазнаўца, аўтар кніг Вінцук Вячорка. Гаворка будзе ісці пра тое, як назвы вуліц уплываюць на нашую свядомасць і як яны з часам мяняліся, — распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:
– Сустрэнемся на такіх святочных занятках, бо нядаўна нашыя курсы адзначалі сямігоддзе. Сумных імпрэз не будзе, але тым не менш прыдумаем для нашых наведвальнікаў, і новых, і старых, розныя прыемнасці, і шчыра запрашаем раздзяліць з намі гэты радасны момант.
Мерапрыемства пачнецца а 19-ай гадзіне і пройдзе праз платформу ZOOM. Для ўдзелу патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму, што даступная ў адмысловых суполках у Тэлеграм або Фэйсбуку.
Беларускае Радыё Рацыя