„Мова Нанова Берасце” падвядзе вынікі года разам з Вайцюшкевічам
Наведаць апошнія сёлета заняткі ў межах курсаў „Мова Нанова” запрашаюць у Берасці ўжо ў бліжэйшы аўторак, 17 снежня. На завяршэнне сезону як госць прыедзе Зміцер Вайцюшкевіч.
„Будзе магчымасць не толькі палепшыць свае веды ў беларускай мове, але і разам заспяваць улюбёныя песні,” — распавёў вядоўца Максім Хлябец:
– У нас будзе тэма Каляды і да нас прыедзе Зміцер Вайцюшкевіч, які нам паспявае не толькі калядныя песні, але і розныя. У нас будзе такі святочны настрой, му будзем піць гарбату, каву, гэта будуць такія заняткі не акадэмічныя, проста мы патусуемся разам.
Паводле Максіма Хлябца, галоўнае — каб была магчымасць усім разам размаўляць на беларускай мове і дзяліцца ўражаннямі ад сыходзячага года.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце