„Мова-Нанова Берасце” запрашае на „Археалогію Берасцейшчыны”
„Археалогія Берасцейшчыны” – на сустрэчу пад такой назвай запрашаюць ужо заўтра, 17 кастрычніка, у Берасці. Тут у тайм-клубе HIGH VOLTAGE адбудуцца чарговыя заняткі „Мова-Нанова”. У якасці эксперта выступіць археолаг Аляксандр Башкоў.
Адзін з галоўных арганізатараў Максім Хлябец адзначыў, што з кожным разам расце якасць мерапрыемстваў, што звязана з актуальнасцю тэмаў:
– Расце колькасць наведвальнікаў курсаў, таму што, па-першае, месца добрае. Мы выбіраем месца, каб можна лепш прыйсці-прыехаць да нас. Па-другое, у першым сезоне ў нас не заўсёды былі госці, і мы не так прафесійна, можа, вялі. З кожным годам да нас і госці прыязджаюць з розных гарадоў, і якасць выкладання курсаў павялічваецца.
Інфармацыю аб актуальных мерапрыемствах і часе іх правядзення можна знайсці ў адмысловай суполцы Ўкантакце. Там жа ўдзельнікі курсаў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад заняткаў і фатаздымкамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце