„Мова-Нанова”: Наста і Сяргей Дабравольскія распавядалі пра сваё вясковае жыццё
Якія ёсць плюсы і мінусы ў вясковым жыцці, а таксама якія яно дае магчымасці, – гэтую тэму абмеркавалі на курсах „Мова-Нанова” ў Баранавічах.
Па прыкладзе мінулых заняткаў, мерапрыемства адбылося ў анлайн праз платформу ZOOM, — распавялі госці Наста і Сяргей Дабравольскія:
– Мы жывем у вёсцы, нам было цікава распавядаць пра наша жыццё другім людзям.
– Можа каго завабілі. Прапагандавалі жыццё ў вёсцы.
– Таму што ты становішся бліжэй да прыроды і ў многіх справах усё толькі ў тваіх руках.
Наступныя баранавіцкія заняткі „Мова-Нанова” адбудуцца праз тыдзень таксама ў анлайн фармаце. Афішу і рэгістрацыйную форму можна будзе знайсці ў сацыяльных сетках.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя