“Мова Нанова” “перапісвае” беларускамоўнае насельніцтва



Акцыю ладзяць  ў сацыяльных сетках курсы “Мова Нанова”. Колькасць удзельнікаў, што змясцілі свае партрэты-білборды з подпісам “Гэта я”, набліжаецца да дзьвюх тысячаў.

B4404CB8-6CE2-4D75-BC42-FF3C585CCAC8_w640_s

Сярод іх прадстаўнікі самых розных прафесій з розных куткоў краіны. Між тым, заснавальнік “Мовы Нанова” Глеб Лабадзенка скадзіцца на некаторыя каментары:

– Вось зрабілі людзі білборды, але ж не, знайшліся нейкія зануды, якія заўважаюць, вось ён не той канчатак паставіў ці не тую літару… Людзі, супакойцеся і расслабцеся! Што вы робіце? Чалавек першы крок робіць, а вы яго па руках і па вуснах б’яце. У вас з галавой усё ў парадку ці не?

Таксама Глеб Лабадзенка ацаніў вынікі беларускага адбору на конкурс песні “Еўрабачанне”. Як вядома, адзіная з заяўленых беларускамоўная песьня ад гурту “Наві”  не атрымала патрэбнай колькасьці галасоў:

– Калі нам кажуць, што ў “Наві” шэсць тысяч галасоў, а ў гэтага спевака з Гомеля 23 тысячы галасоў, то гэта проста хлусня. Я ніколі ў жыцці ў гэта не паверу!

Глеб кажа, што заўжды заўзее за Беларусь, але сёлетняе “Еўрабачанне” – не той выпадак.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя