“Мова Нанова” – пра археалогію



Тэму “Археалогія” узнялі на “МОВЕ НАНОВА” ў Берасці. Госцем мерапрыемства стаў археолаг, кандыдат гістарычных навук і дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта Аляксандр Башкоў, які усё часцей выступае на публічных мерапрыемствах з лекцыямі.

Сваімі ўражаннямі дзеляцца наведвальнікі:

– Першы раз на “Мове Нанова”. Уражаны, што так шмат людзей у Берасці цікавяцца роднай мовай і беларускай гісторыяй. Усе былі актыўнымі. Даведаўся шмат новага і пра беларускую граматыку, і пра гісторыю Берасця.

– Вельмі спадабалася. Археалогіяй трохі цікаўлюся і шмат чаго новага  для сябе даведаўся.

У занятках прынялі ўдзел каля паўсотні чалавек, што з’яўляецца рэкорднай колькасцю з пачатку новага, ужо пятага, сезона. Наведвальнікі актыўна задавалі пытанні, датычныя будучыні археалагічных даследаванняў старога горада і ўжо знойдзеных артэфактаў. Вядома, што госцем наступнага мерапрыемства будзе мастачка Ганна Радзько.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара