„Мова Нанова” пра сямейны бізнес з нацыяльнальным каларытам



Пра тое, як весці сямейны бізнес з нацыяльнальным каларытам, распавядалі ў Берасці. Тут адбылася сустрэча з майстрам Антонам Талашкам. Мерапрыемства прайшло ў абласным краязнаўчым музеі ў межах курсаў “Мова Нанова”.

Антон Талашка перакананы, што каб дасягнуць поспеху, варта працаваць з мэтавай аўдыторыяй і больш актыўна папулярызаваць сваю працу:

– Пытанні былі, колькі зарабляеш і як усё ажыццявіць? Трэба шмат працаваць. І тады будзе ўсё добра. Мы зрабілі шмат дызайна з беларускай мовай, але вельмі сучаснага. Напрыклад, класічная татуіроўка, але подпіс на ёй беларускамоўны. Гэта дызайн татуіроўкі з Берасцем.

Наступная сустрэча “Мовы Нанова” пройдзе роўна праз тыдзень, 21 сакавіка. Яна будзе прысвечана літаратуры.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com/mova1019