„Мова нанова” рыхтуе новы сайт
Моўныя курсы «Мова нанова» рыхтуюць вялікі сюрпрыз. Неўзабаве пачне працаваць адмысловы сайт, які прыемна здзівіць прыхільнікаў беларускай мовы.
Кажа каардынтар курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка:
– Гэта будзе сенсацыя. Унікальныя рубрыкі. Фантастычны сайт. Партал. Рай для беларускамоўнага чалавека. Бо на адным сайце чалавек знойдзе ўсё, што яму трэба, што звязана з беларускай мовай. Там можна будзе вучыць мову, даваць аб’явы па-беларуску. Будзе медыятэка – 1500 відэа па-беларуску мы сабралі. Літаратура, музыка, кліпы і канцэрты – усё гэта будзе сабрана на адным сайце. І калі ўсё атрымаецца, то плануем у панядзелак ужо запусціць.
«Мова нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія адкрыліся ў Менску летась у студзені. Акрамя Менска, цяпер яны працуюць яшчэ ў 10 беларускіх гарадах.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя