„Мова Нанова” ў Берасці сыходзіць у адпачынак
Размовамі пра кантрабанду і сольным выступам лідара гурта N.R.M. Піта Паўлава завершыўся чарговы сезон курсаў „МОВА НАНОВА” ў Берасці.
„Тэма кантрабанды пасуе Берасцю як, бадай, ніякаму іншаму гораду сучаснай Беларусі”, – кажа музыка:
– Я даволі шмат гэтым займаюся. Таму даволі вялікая колькасць маіх баек прывязаная да кантрабандыстаў. Гэта самы неасветлены перыяд гісторыі нашага маладога грамадства. Але, паверце, гэта толькі маленькая частка таго, чым я займаюся наогул, бо галоўная справа – пісаць музыку.
Заключныя заняткі сезону пераўтварыліся ў невялікі сольны канцэрт. Наведвальнікаў, у параўнанні з мінулымі заняткамі, было больш, чым звычайна, – каля 50 чалавек. Большасць з якіх прыйшлі менавіта паслухаць Піта Паўлава.
Цалкам гук у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце