„Мова нанова” ў Гародні пачала новы сезон
У Гародні пасля летняга адпачынку аднавіўся папулярны курс “Мова нанова”. Гэты дармовы курс па беларускай мове дае магчымасць тым, хто лічыць, што вучоба – нуда, пераканацца ў адваротным. Першы занятак быў прымеркаваны тэме „адукацыі”. Адзін з яе вядоўцаў Ігар Кузьмініч спадзяецца, што новы курс, як і папярэдні, натхне гарадзенцаў да ўдасканалення сваёй мовы.
– Уразіла жаданне дапамагчы вядомых людзей, якія хацелі прыйсці, нешта зрабіць, гэта ўсё добраахвотна, без аплаты. Гэта па-добраму ўразіла. Базуючыся на тым досведзе, які быў у мінулым годзе, у гэтым годзе мы пастараемся таксама запрашаць цікавых людзей, акрамя гэтага пастараемся рабіць заняткі крыху больш глыбейшымі.
Заняткі праходзяць у інтэрактыўным рэжыме раз на тыдзень. Як дзеляцца сваімі ўражаннямі гарадзенцы, курс цікавы і запамінальны. На першых занятках малым канцэртам пацешыў удзельнікаў курсаў вядомы музыка – Зміцер Вайцюшкевіч.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.