„Мова Нанова”: „У пошуках Бога і сэнсу жыцця”
На гарадзенскіх курсах “Мова Нанова” прайшлі займальныя заняткі з удзелам запрошагана госця, прафесара Алеся Астроўскага.
Увазе курсантаў была прадстаўлена прэзентацыя: „У пошуках Бога і сэнсу жыцьця”. Як сказаў сам Алесь Астроўскі перад сваёй лекцыяй – гэта былі ўводзіны ў яго рэлігійны сьветагляд.
– Калі мне было 14-15 гадоў раптам у галаве з’явілася пытанне – у чым сэнс жыцця? Я не мог ад яго пазбавіцца. Адказ на яго знайшоў прыкладна праз год разваг. Бо гэтае пытанне бадай адно з самых важных па жыцці і трэба, каб яно было вырашана пажадана кожным маладым чалавекам. І чым раней, тым лепш. А адказ гучыць так: жыццё толькі тады будзе мець сэнс, калі будзе прысвечана нейкай вялікай мэце.
Алесь Астроўскі шукаў доказаў Боскага ў жыцці палітычным і біялагічным. І знайшоў на ніх адказ.
Магчыма гэтая тэма яшчэ калісьці вернецца да абмеркаваньня ў рамках курса, мяркуе прафесар.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара