„Мова Нанова” з лекцыяй пра Міхала Анемпадыстава ў Вільні



24 сакавіка «Мова Нанова» ў Вільні ладзіць занятак, прысвечаны беларускаму мастаку і дызайнеру Міхалу Анемпадыставу.

Дата: 24 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом культуры, Vilniaus g. 20, Вільня

Міхал Анемпадыстаў — дызайнер, паэт, графік, публіцыст, асілак беларускай культуры. Найбольш вядомы яго твор — «Народны альбом» — з’яўляецца часткай сучаснага культурнага кода Беларусі.

Гаворка на занятку пойдзе пра Міхала Анемпадыстава як чалавека, як творцу. Пра тое, як ён стварае свой вобраз беларускай культуры праз зварот да гісторыі, ідэнтычнасці, стылю. Складае яго з розных сэнсавых і візуальных кампанентаў, надае каштоўнаснае вымярэнне і канцэптуальнае значэнне, здавалася б, звычайнымі і побытавым рэчам.