Мова пісьменнікаў 1920-х гадоў
Пра мову пісьменнікаў 1920-х гадоў і пра тое, чым яна адрозніваецца ад мовы сучасных беларускіх літаратараў, распавяла слухачам сталічных курсаў “Мова нанова” даследчыца айчыннай літаратуры Ганна Севярынец.
– Наогул, міжваенная літаратура, мова 20-х гадоў – гэта такі вялікі абшар, што яго немагчыма пабачыць адразу цалкам, а толькі з нейкіх бакоў. Таму я буду распавядаць пра тое, чым я займаюся. Найперш, канешне, пра Усходнюю, бо я ў Заходняй Беларусі не спецыяліст. І ў Заходняй Беларусі будзе сітуацыя моўная іншая, бо там будзе ўплыў польскай мовы.
У 20-ыя гады маладымі пісьменнікамі былі завершаны працэсы нармавання беларускай літаратурнай мовы, якія, на жаль, былі парушаны ў 30-ыя палітычным умяшаннем у бок русіфікацыі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара