Мудры настаўнік – Алесь Белакоз
У Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі Мастоўскага раёна адкрылася выстава, прысвечаная заснавальніку музея Алесю Белакозу (1928-2016) з нагоды яго 95-годдзя. Выстава называецца «Мудры настаўнік – Алесь Белакоз!».
Адкрыццё выставы прайшло ў прыемнай і па-сяброўску цёплай абстаноўцы. Мерапрыемства наведалі жонка Алеся Белакоза Вера Ігнатаўна Белакоз, былыя вучні і калегі, а таксама не абмінулі ўвагай выставу цяперашнія вучні Гудзевіцкай сярэдняй школы.
-
На фота: Вера Ігнатаўна Белакоз падчас адкрыцця выставы
На выставе прадстаўлены фотаздымкі, дакументы, узнагароды, шматлікія інтэрв’ю і артыкулы ў газетах, кнігі ўспамінаў і аповедаў пра Алеся Мікалаевіча Белакоза. Выстава раскрывае настаўніцкую, краязнаўчую і музейную дзейнасць Алеся Мікалаевіча, а таксама распавядае пра цікавыя звесткі з яго асабістага жыцця.
-
На фота: Алесь Белакоз з вучннямі і настаўнікамі, 1959 г.
-
На фота: Алесь Белакоз з сям’ёй, 1986 г.
Выстава будзе працаваць да 9 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя