Музей Беларускага Палесся адзначыць 95-годдзе
Музей Беларускага Палесся, які знаходзіцца ў Пінску, рыхтуе для наведнікаў вялікую экспазіцыю прысвечаную 95-годдзю заснавання ўстановы. Чакаецца, што яе ўрачыста адкрыюць да Дня гораду, гэта значыць да першых выходных кастрычніка.
Асаблівае месца ў экспазіцыі будзе адведзенае асобам, якія паспрыялі станаўленню музея. Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна – „бацькі” палескага музею сапраўды светлыя постаці:
– Палескаму музею ў Пінску пашэнціла з персонамі, якія ўзначалілі фармаванне музею, займаліся зборам экспанатаў для музею, стварэннем калекцый. Светлыя асобы і па праву можна сказаць прафесійныя супрацоўнікі, якія ўзначалілі музей і ў ім працавалі, такія як: Раман Дарашкевіч, Дзмітрый Георгіеўскі, можна прыгадаць Тадэвуша Каспяровіча, многія іншыя.
Музей Беларускага Палесся адзін са старэйшых у краіне, які не прыпыняў сваёй дзейнасці нават у часы Другой сусветнай вайны.
Беларускае Радыё Рацыя